У трэндзе - развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва

23 января 2018

Толькі траціна праектаў з інавацыйнай дзяржпраграмы адпавядаюць сёння ўзроўню чацвёртага-пятага тэхналагічнага ўкладаў. Іх доля павінна быць павялічаная больш чым удвая. Аб гэтым гаварыў прэм'ер Андрэй Кабякоў на прэзідыуме Савета міністраў. Сярод новых вытворчасцяў за мінулы год называліся БелДжы і Белмікрасістэмы. Сёлета інавацыйная праграма папоўніцца трыццаццю чатырма новымі праектамі. Гэта плюс да дзеючых 75-ці. У трэндзе - развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва. Для бізнес-ідэй ствараюцца тэхнапаркі.

Актуальнымі застаюцца праблемы зацягвання тэрмінаў увядзення аб'ектаў і павольнае асваенне сродкаў інавацыйных фондаў. Калі з рэспубліканскага за мінулы год выбралі ўсё фінансаванне, у мясцовых засталіся незапатрабаваныя грошы.