У Тэгеране адбыўся беларуска-іранскі бізнес-форум

2 марта 2015

Ад прадуктаў харчавання да машынабудавання. Сёння ў Тэгеране адбыўся беларуска-іранскі бізнес-форум. За сталом перамоў -  кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат, прадстаўнікі вядомых кампаній Беларусі і Ірана. Сёння тавараабарот абедзвюх краін ледзь больш за 100 мільёнаў долараў, і гэтая сустрэча дапаможа яго павялічыць. Па выніках першых перамоў, Іран зацікаўлены ў беларускіх прадуктах харчавання, машынабудаванні, электроніцы, а таксама абмене спецыялістамі. Наша краіна ў сваю чаргу можа стварыць умовы для іранскіх інвестыцый. Сёння ў Беларусі з удзелам іранскага капіталу працуе адзін з самых вялікіх лагістычных цэнтраў "Прылессе", а таксама ідзе будаўніцтва буйнога гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Магніт-Мінск".