У Мытнай сферы ЕАЭС ўвядуць адзіную сістэму электроннага дакументаабароту

6 марта 2015

Пра гэта сёння паведамілі журналістам члены ЕЭК. Пераход на беспапяровую сістэму забяспечыць механізм аднаго акна. Ён стаў адным з новаўвядзенняў праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС. Сістэма дазваляе ў рэжыме рэальнага часу атрымліваць комплекс паслуг для ажыццяўлення экспартных, імпартных і транзітных аперацый падчас узаемадзеянняў з дзяржорганамі і ўпаўнаважанымі арганізацыямі дзяржаў саюза. Увесці гэты механізм плануюць да 2021 года. Праект Мытнага кодэкса прадугледжвае і іншыя змяненні.

Зараз дакумент  на этапе ўнутрыдзяржаўнага разгляду. Акрамя таго, Еўразійская эканамічная камісія распрацавала праект пагаднення, у якім прапісаны механізмы дзеянняў у выпадку аднабаковага ўвядзення санкцый краінай - удзельнікам Еўразійскага эканамічнага саюза.