У Таджыкістане адбудзецца маштабная падзея - аграрны форум "ТаджБелАгра"

7 апреля 2021
Дзелавыя колы Беларусі гэтымі днямі знаходзяцца з візітам у Таджыкістане. Сёння тут адбудзецца  маштабная падзея - аграрны форум "ТаджБелАгра". Напярэдадні адкрылася выстава Made in Belarus. Удзел бяруць 40 беларускіх кампаній. Сярод іх МТЗ, Гомсельмаш, Лідааграпраммаш. Адзначым,  з 2016 года ўзаемны тавараабарот Беларусі і Таджыкістана вырас у пяць з паловай разоў і ў 2020 склаў больш за 111 млн долараў.