Папаўненне ў сферы дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі. У свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» створаць прадпрыемства па вытворчасці дошак і бруса. Новую лінію па выпуску мэблі запускаюць і ў Івацэвічах.
Дарэчы, мадэрнізацыя дае перавагі і прадпрыемствам Мінскай вобласці. Так, у Маладзечне сёння робяць акцэнт на вытворчасць ў прэміум-сегменце, дзе шануецца дуб і алешына. Высокая якасць дазваляе выходзіць і на новыя рынкі збыту. Пра нялёгкую працу і яе элегантныя вынікі - Аляксей Кандраценка.
У мэблевай вытворчасці свае заканамернасці: стыль і дызайн перыядычна мяняюцца, а вось штучная паціна амаль заўсёды захоўваецца. Эфект даўніны маюць 90 працэнтаў шаф ці камод. За прыгажосцю і элегантнасцю - нялёгкая праца. У Маладзечне вырабляюць мэблю больш за паўстагоддзя. Апошнім часам з акцэнтам на прэміум-сегмент. Тут шануецца дуб і алешына. Ёсць і яшчэ два элементы поспеху - спецыялісты - профі, а таксама найноўшае абсталяванне.
Мадэрнізацыя – абавязковы і перманентны працэс. Яе асаблівасць тут, у Маладзечне, у тым што ў сваё развіццё мясцовыя прамыслоўцы укладаюць свае сродкі.
Такі падыход дае не толькі новыя мадэлі, а іх тут больш за тысячу, але і новыя рынкі збыту. Прыярытэт – краіны СНД – паступова дыверсіфіцыруюць.
Частка элементаў для мэблевай вытворчасці ў Мінскую вобласць паступае з Брэсцкай. У Івацэвічах знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у нашай краіне вытворцаў драўняна-стружкавых пліт. У тым ліку і ламініраваных - самых высокіх сусветных стандартаў экалагічнай бяспекі. Ужо хутка на заводзе пачне працаваць і новая лінія, якая мінімізуе ручную працу. Адначасова ўтрая павялічыцца вытворчасць самой мэблі. Такім чынам, у Івацэвічах утвараецца буйны беларускі мэблевы кластар з шырокімі магчымасцямі.
Яшчэ адзін трэнд у дрэваапрацоўцы з акцэнтам на экспарт - новыя заводы па вытворчасці пелет, недарагога, але эфектыўнага віду паліва. Толькі сёлета ў Беларусі такіх пабудавалі шэсць. У тым ліку ў Барысаве, Пружанах і Навагрудку. Яшчэ столькі ж пелетных прадпрыемстваў здадуць у эксплуатацыю ў наступным годзе.
У свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" створаць прадпрыемства па вытворчасці дошак і бруса
25 июля 2020













