У Светлагорску прэзентавалі калекцыю адзення з разумнай тканіны

18 апреля 2017

У Светлагорску прэзентавалі першую ў краіне калекцыю адзення з разумнай тканіны. У асноўным яна прызначана для спорту і адпачынку. А ўнікальныя ўласцівасці ёй надаюць спецыяльныя поліэфірныя ніткі. У залежнасці ад дабавак тканіны здольныя паглынаць вільгаць, утрымліваць цяпло, нейтралізаваць пах, засцерагаць ад бактэрый і ультрафіялетавага выпраменьвання.

Сяргей Ушак, галоўны інжынер завода поліэфірнай тэкстыльнай ніткі ААТ "Светлагорскхімвалакно":

"Мы прапануем свае новыя ніткі на рынках Расіі, рынках далёкага замежжа, і, я лічу, яны маюць поспех. Мы вырабляем ніткі ў прамысловых аб'ёмах, не магу сказаць, што вельмі вялікімі партыямі, але гэта вылічваецца ўжо дзясяткамі тон".

Сёння такая тканіна запатрабаваныя сярод сусветных вытворцаў спартыўнага адзення, а таксама сярод аматараў палявання, рыбалкі і здаровага ладу жыцця.