У Судане прайшлі першыя перамовы

14 ноября 2017

Сёння пачаўся афіцыйны візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Судан. І прайшлі першыя перамовы спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні Нацыянальнай Асамблеі Ібрагіма Амера. Парламентарыі абмеркавалі перспектыўныя бізнес-праекты. Асновай новых адносін называюць умацаванне прававой базы. Аб прамысловасці, сельскай гаспадарцы і засваенні прыродных рэсурсаў Судана гаварылі сёння і на сустрэчы з кіраўніцтвам Савета Штатаў. Важную ролю ў стымуляванні дзелавой актыўнасці адводзяць менавіта парламентарыям.