У краіне ў разгары ўборачная кампанія

8 июля 2019
З-за чэрвеньскай спякоты ўсходні рэгіён можа пазбавіцца часткі ўраджаю. Аграрыі фіксуюць "падгаранне" зерневых культур і рапсу ў Глускім, Клічаўскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці. Не пашанцавала  і ячменю - яшчэ да пякучай спякоты стыхія паклала амаль 90 % пасеваў. А вось азімыя,  на шчасце, не пацярпелі. Тым часам у краіне актыўна ідзе другі ўкос траў. У шматлікіх гаспадарках Цэнтральнага рэгіёна нарыхтоўку "вітамінных  кактэйляў" завяршаюць. А фермеры збіраюць першую гародніну: раннюю бульбу, капусту…  Апошнія аграрныя навіны - у Юліі Токар (відэа).