У краіне пачынаецца Энергетычны тыдзень

8 октября 2018

Сёння ў краіне пачынаецца Энергетычны тыдзень. Адкрыецца ён беларуска-германскім форумам. Галоўнай падзеяй стане Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Ён адкрыецца заўтра на пляцоўцы Футбольнага манежа і збярэ каля 300 арганізацый з 16 краін. Прадстаўнікі кампаній абмяркуюць пытанні аховы прыроды, павышэнне энергаэфектыўнасці і развіццё разумных гарадоў. Галоўнай тэмай стане ўкараненне новых тэхналогій.

Вольга Пруднікава, намеснік міністра энергетыкі Беларусі: "Два дні, як ужо было заяўлена, будуць прысвечаныя смарт-тэхналогіям. У тым ліку адно з мерапрыемстваў па развіцці лічбавых тэхналогій у сферы электраэнергетыкі будзе праводзіцца пад эгідай ДВА "Белэнерга" з прыцягненнем нашых праектных інстытутаў, асноўных пастаўшчыкоў, распрацоўшчыкаў гэтага абсталявання".

Гасцям форуму пакажуць 158 навукова-тэхнічных распрацовак. Сярод іх і ўзор айчынна электрасамаката. Сёння пройдзе і кірмаш інавацый у сферы энергетыкі.