У сталіцы стартаваў конкурс інвестпраектаў сярод суб'ектаў малога прадпрымальніцтва

10 марта 2016

Пераможцы атрымаюць субсідыі для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі. Галоўная ўмова - адкрыццё новых рабочых месцаў. Прыярытэтамі таксама служаць пашырэнне разнастайнасці тавараў, рэалізацыя экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі, укараненне новых тэхналогій і вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне. Пераможцаў горад падтрымае фінансава. На гэтыя мэты выдзелена амаль 8 мільярдаў рублёў. Упершыню конкурс праводзіўся летась. Пераможцамі прызнаныя два прадпрыемствы па вытворчасці мэблі. Сума субсідый склала звыш 660 мільёнаў рублёў. Сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 красавіка.