У сталіцы стартавала міжнародная выстава "Транспарт і лагістыка"

4 октября 2016

Паводле слоў удзельнікаў маштабнага форуму, выгаду сёння прыносяць новыя метады ў транспартна-лагістычнай сістэме, якія ўкараняюць як дзяржаўныя кампаніі, так і бізнес. Экспазыцыя, а таксама кангрэс, праходзяць у рамках Беларускага транспартнага тыдня. Гэта добрая пляцоўка для ўстанаўлення новых кантактаў.

Рымантас Сінкявічус, міністр транспарту і камунікацый Літвы: "Клайпедскі марскі порт стаў не толькі літоўскім, але і беларускім. Была набытая пэўная колькасць акцый, і Беларуская калійная кампанія зараз бурна развіваецца. Мы будуем прычалы для БКК".

Міжнародная выстава "Транспарт і лагістыка" будзе працаваць у сталіцы яшчэ два дні. Свае інавацыйныя праекты тут прэзентуюць каля 70 арганізацый з 9 краін свету.