У сталіцы правінцыі Гуйчжоу сёння адкрыўся магазін беларускіх тавараў

16 августа 2018

У Кітаі ў сталіцы правінцыі Гуйчжоу сёння адкрыўся магазін беларускіх тавараў. Першы ўжо працуе на поўдні краіны. Яшчэ сто плануецца адкрыць да канца гэтага года ў буйных кітайскіх гарадах. А ў лістападзе беларускія кампаніі атрымаюць яшчэ адну магчымасць прадставіць свае тавары ў Кітаі максімальна шырока. У Шанхаі пройдзе выстава Import Expo.