У сталіцы адзначаецца рост кампаній малога і сярэдняга бізнесу

19 мая 2016

Гарадскія ўлады працягваюць актыўна падтрымліваць прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Для іх арганізуюць бясплатныя бізнес-кансультацыі, юрыдычную падтрымку і выдаюць ільготныя крэдыты. Для гэтага ў Мінску існуе 8 бізнес-інкубатараў і 24 цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва. Прадоўжыць тэму Надзея Сербіненка.

Бізнес-інкубатар Парка высокіх тэхналогій - адна з самых буйных IT-пляцовак Еўропы. Тут ствараюцца і развіваюцца стартапы і пілотныя праекты, якія ўсяго праз год могуць стаць паўнавартаснымі рэзідэнтамі Парка.

Гэта каманда маладых праграмістаў, дызайнераў, дэвелапераў паўтара года працуе над абсалютна новым для Беларусі праектам - сістэмай турынгу ў сферы турызму і шоу-бізнесу. Артысты з дапамогай новага дадатку могуць у некалькі клікаў распланаваць свой гастрольны тур. Знайсці каманду аднадумцаў дапамог бізнес-інкубатар ПВТ.

Бізнес-інкубатар Парка высокіх тэхналогій - стартавая пляцоўка для кампаній, якія толькі пачынаюць свой шлях у сферы IT. Зараз тут - 7 рэзідэнтаў. Для іх створаны максімальна камфортныя ўмовы для развіцця - пастаянныя сустрэчы з экспертамі і патэнцыяльнымі партнёрамі, льготная арэнда памяшканняў, юрыдычныя кансультацыі.

Яшчэ адна форма падтрымкі малога бізнесу, але не толькі маладзёжнага - цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва. Іх ў Мінску - 24. У адным з іх атрымліваюць юрыдычныя кансультацыі і праходзяць перападрыхтоўку вадзіцелі-міжнароднікі і таксісты. Тут могуць прайсці навучанне і беспрацоўныя з 50-працэнтнай скідкай.

90 % кампаній Мінска - гэта суб'екты малога і сярэдняга бізнесу. Толькі за першы квартал было створана 1200 камерцыйных арганізацый, а гэта 4 тысячы новых рабочых месцаў.