У сталіцы мадэрнізуюць падземныя камунікацыі

22 ноября 2019
У сталіцы мадэрнізуюць падземныя камунікацыі. Па вуліцы Валадзько праводзіцца рэканструкцыя цеплавой камеры, а старыя трубы замяняюць на сучасныя, так званыя ПІ-трубы. Яны абаронены  ад знешніх уздзеянняў, таму і менш схільныя да карозіі - асноўнай прычыны непаладак. Сёння ў сталіцы пракладзена 800 кіламетраў новай цеплатрассы - гэта трэць ад агульнай даўжыні, якая знаходзіцца на балансе Мінскіх цепласетак.

Калі па ўсёй магістралі з'явяцца сучасныя камунікацыі, у Мінску можна будзе адмовіцца ад сезонных адключэнняў гарачай вады. Квартал Залатая горка  ўжо гэтым летам не браў паўзу на  тэсціраванне  труб.