У Стоўбцах пачала працаваць новая кацельня на торфе

11 ноября 2020

Новы аб'ект альтэрнатыўнай энергетыкі ў Мінскай вобласці. У Стоўбцах пачала працаваць новая кацельня на торфе. Прыроднае паліва мясцовае - яго прывозяць у горад за 20 кіламетраў. Сам комплекс, дарэчы, беларускай вытворчасці, мае 3 катлы агульнай магутнасцю 12 мегават. Усе працэсы максімальна аўтаматызаваныя: іх кантралююць усяго два аператары. Стаўбцоўская кацельня пабудавана з улікам развіцця самога райцэнтра: тут узводзяць новы квартал, дзе з'явяцца школа, яшчэ адзін дзіцячы сад і гандлёвы цэнтр. Як адзначылі энергетыкі і кіраўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці, самы галоўны эфект ад кацельняў на мясцовых відах паліва - эканомія. Такія аб'екты сёлета здадуць яшчэ ў Бараўлянах і Крупках.

Ужо ёсць планы і на будаўніцтва вялікай кацельні ў Салігорску. Яна будзе выкарыстоўваць драўняныя пелеты. Задача ж максімум - каб усе гарады цэнтральнага рэгіёна пачалі выкарыстоўваць мясцовыя віды паліўна-энергетычных рэсурсаў.