У Старых Дарогах адкрылі завод па вытворчасці тармазных калодак

22 сентября 2017

Важны навічок у сістэме машынабудавання Беларусі, які заменіць імпарт і забяспечыць працоўнымі месцамі. У Старых Дарогах сёння ўрачыста адкрылі завод па вытворчасці тармазных калодак. Гэта сумеснае беларуска-ўкраінскае прадпрыемства першапачаткова было арыентавана на выпуск дэталяў для холдынга БелАЗ. Аднак інвестары і машынабудаўнікі прынялі рашэнне пашырыць асартымент прадукцыі. Таму важнымі дэталямі будуць забяспечаны і іншыя кампаніі, у тым ліку завод аўтамабіляў "БелДжы".

У найбліжэйшы час прамысловы патэнцыял Мінскай вобласці ўзмоцніцца яшчэ некалькімі новымі буйнымі прадпрыемствамі. У "Вялікім камені" ўзвядуць завод "МАЗ-Зумліён" па выпуску спецтэхнікі, у Калодзішчах з'явіцца "Амкадор-Маш".