У Старадарожскім раёне адкрыўся новы будынак для ўтрымання кароў на 300 галоў

26 августа 2020
Значны аб'ект на аграпрамысловай карце Мінскай вобласці! Сёння ў Старадарожскім раёне адкрыўся новы будынак для ўтрымання кароў на 300 галоў. Ён ўвайшоў ў склад малочна-таварнага комплексу сельгаспрадпрыемства «Шапчыцы-Агра» - аднаго з вядучых у раёне. У гаспадарцы за год атрымліваюць 7430 кілаграмаў малака на адну карову, што вышэй за сярэдні узровень па краіне. Уся прадукцыя класа экстра, частку малака пастаўляюць на перапрацоўку і на прадпрыемства ў Тураў Гомельскай вобласці, дзе да малака - адны з самых высокіх патрабаванняў. У цэлым аб'ём выпуску прадукцыі ў Шапчыцах перавышае леташні ўзровень.

Старадарожскія аграрыі задаволены і папярэднімі вынікамі сёлетняй уборачнай кампаніі. Мясцовыя сельгаспрадпрыемствы намалацілі 33 000 тон - гэта своеасаблівы рэкорд для Старых Дарог. А на чарзе і 13000 гектараў кукурузы, уборку пачнуць у верасні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя