У СВК "Прагрэс-Верцялішкі" намалочваюць па 72 цэнтнеры з гектара

23 июля 2019

У Беларусі працягваецца ўборачная кампанія. Ужо абмалочана больш  чым 20 % усіх плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Лідарам па тэмпах уборкі  з'яўляецца Брэсцкі рэгіён, дзе ўбрана амаль 40 % плошчаў. Першая па ўраджайнасці па ранейшаму  Гродзенская вобласць. Тут гаспадаркі ў сярэднім збіраюць амаль 40 цэнтнераў з гектара. Ёсць і свае рэкардсмены. Напрыклад, у СВК "Прагрэс-Верцялішкі" намалочваюць па 72 цэнтнеры. Гэта вышэй, чым летась. 

Паралельна з жнівом  у рэгіёне прыбіраюць з палёў салому.