У Савеце Міністраў прайшло нулявое чытанне бюджэту 2017

22 сентября 2016

Галоўны фінансавы дакумент Беларусі рыхтуюць да разгляду на восеньскай сесіі беларускага парламента. Яна адкрыецца 3 кастрычніка. Бюджэт плануюць разгледзець на першых пасяджэннях.

Паводле разлікаў урада, прыбыткі перавысяць выдаткі. Дзяржказна папоўніцца больш як на 18 мільярдаў, а паменшыцца амаль на 17. Розніцу, так званы прафіцыт, на паўтара мільярда накіруюць у тым ліку на пагашэнне дзярждоўгу.

Але выйсці на прафіцыт атрымаецца, толькі калі цана нафты спыніцца на адзнацы 35 долараў за бараль, стаўка рэфінансавання знізіцца да 15-17%, а ВУП вырасце на дзве дзясятыя. Разлікі залежаць і ад рубля Расіі. Да долара курс павінен скласці 75 расійскіх рублёў.

Больш за палову выдаткаў пацягне бюджэтны сектар. Асноўны артыкул - выплата зарплат. Разлічваюць, што яны вырастуць на 9%. Не зменіць бюджэт сваю сацыяльную скіраванасць.

Узрастуць выдаткі на адукацыю і ахову здароўя. Сумы на сямейны капітал таксама вырастуць. Такой жа па колькасці плацяжоў застанецца і падатковая палітыка. А вось нагрузка на бізнес панізіцца. Акрамя таго, прырост адзначаны ў дзяржпадтрымцы экспарту, а таксама пакрыцці працэнтаў па крэдытах прадпрыемстваў, у першую чаргу цэментавых заводаў. Выдаткі ж на АПК, наадварот, аптымізуюць.

Менш грошай дадуць і на будаўніцтва. Узвядуць тры мільёны квадратаў у асноўным за кошт жыхароў. Будзе расці і фінансаванне дзяржпраграм. Іх зацвердзілі 19. Больш за ўсё па навуковых даследаваннях. Грошай у наступным годзе на новыя распрацоўкі дадуць больш.