У якасці інструмента процідзеяння санкцыям урад разглядае імпартазамяшчэнне. Канкрэтныя меры па развіцці гэтага кірунку абмяркоўвалі сёння на прэзідыуме Саўміна. Трэба нарошчваць прамысловую кааперацыю, у тым ліку з партнёрамі з Расіі і ЕАЭС, а таксама актыўна прыцягваць прыватны сектар. Акрамя таго, важна павялічваць лакалізацыю вытворчасці. Зараз прапрацоўваюцца дадатковыя стымулы для прадпрыемстваў. Таксама стаўку зробяць на перапрацоўку мясцовых сыравінных рэсурсаў.
Дарэчы, больш за палову імпартазамяшчальнай прадукцыі мы выкарыстоўваем не толькі ўнутры краіны, але і адпраўляем на знешнія рынкі. Гэта важкі плюс у агульную экспартную скарбонку.













