У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах

12 августа 2016

Сёння ў Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Члены прэзідыума, кіраўнікі міністэрстваў, буйных прамысловых прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцяў разглядалі праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на будучы год. Урад плануе павелічэнне ВУП на паўтара працэнта. Значны прырост павінна забяспечыць традыцыйная прамысловасць.

Дзмітрый Крутой, намеснік міністра эканомікі Беларусі:

"Мы прайшліся па нашых найбуйнейшых прадпрыемствах-вытворцах. Паглядзелі іх вытворчыя праграмы. Усё рэальна. Ніякай манілаўшчыны тут няма. Другую палову прыросту (гэта вельмі складаная задача) павінна забяспечыць новая эканоміка - інавацыйная. Адабраны 74 найважнейшыя праекты. Яны ў наступным годзе павінны забяспечыць 0,15 % прыросту ВУП. Гэта найскладанейшая задача".

Плануецца таксама актыўна выкарыстоўваць патэнцыял кітайскіх крэдытных ліній. Прырост ВУП павінен адбіцца на рэальных даходах. Паводле ацэнак намесніка міністра эканомікі, намінальная зарплата ў наступным годзе павінна вырасці прыкладна на 12 %, рэальная - на 1,5.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя