У Савеце Міністраў сёння падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за першыя чатыры месяцы

30 мая 2017

Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў адзначыў выніковасць працы. ВУП за студзень - красавік 2017-га ўжо склаў 100 з паловай працэнты. Экспарт павялічыўся больш чым на 20%. Станоўчае сальда склала без малога 200 мільёнаў долараў. За гэты перыяд мы атрымалі замежных інвестыцый (на чыстай аснове) у раёне 810 мільёнаў долараў, і гэта пры планах у 430. Самымі абмяркоўванымі пытаннямі сталі рынак працы і заработная плата. Назіраецца станоўчая дынаміка па стварэнні новых працоўных месцаў.

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "За першы квартал мы стварылі больш як 15 тысяч працоўных месцаў. Пры гэтым трэба сказаць, што амаль 56 працэнтаў - гэта менавіта працоўныя месцы на новых прадпрыемствах. Што датычыцца заработнай платы, то тут я жадаю адзначыць, што ў нас ужо які месяц запар рэальная заработная плата расце, і тэмп росту рэальнай зарплаты склаў 101,5%. Што датычыцца выканання параметру, то - тысяча рублёў да канца 2017 года. Безумоўна, усе рэгіёны ідуць паступальна да вырашэння дадзенай задачы".

У цэлым за першы квартал з 7 найважнейшых параметраў развіцця ўжо выкананыя 6.