Даведацца час па сонцы. Незвычайны сонечны гадзіннік з'явіўся на тэрыторыі касцёла святога Францыска ў Салігорску. Ідэя належыць настаяцелю. Сама канструкцыя гадзінніка складаецца з камянёў, эпаксіднай смалы і нержавейкі. Пасярэдзіне знаходзіцца гноман, ад якога падае цень - ён і паказвае час. Таксама з дапамогай выемкі на гномане можна вызначыць самы доўгі і самы кароткі дзень у годзе.
На гадзінніку таксама адлюстраваны каардынаты і герб Салігорска. Новы арт-аб'ект даступны ўсім жыхарам города і асабліва школьнікам - з дапамогай сонечнага гадзінніка асваенне тэарэм па геаметрыіі праходзіць больш цікава.
У Салігорску ўсталявалі сонечны гадзіннік
9 июля 2020













