У Салігорску адкрылі завод па вытворчасці нітрату калію

6 ноября 2019
І яшчэ адзін падарунак да 7 Лістапада. У Салігорску адкрылі першы ў Беларусі завод па вытворчасці нітрату калію. Будавалі яго з кітайскімі партнёрамі крыху больш за  год. Магутнасць першай чаргі - 80 тысяч тон угнаенняў за год. Чакаецца, што пры паўнавартасным запуску аб'ёмы павялічацца ўдвая. Тэхналогіі дазваляюць вырабляць прадукт, які практычна не  змяшчае хларыдаў, а сам нітрат калію выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і ў сельскай гаспадарцы для падкормкі агародніны, садавіны і кветак. На новай вытворчасці ўжо часткова сфарміраваны штат. Тут будуць працаваць тэхнолагі, рамонтнікі, інжынеры. Усяго амаль 150 чалавек. 

Плануецца, што нітрат калію будуць пастаўляць на знешнія рынкі. Сярод патэнцыяльных партнёраў  краіны Еўрасаюза, Кітай, Турцыя і Расія.