У Смалявіцкім раёне абмалочана чвэрць пасяўных плошчаў

31 июля 2019
Запаўняюцца сховішчы не толькі хлебныя, некаторыя гаспадаркі ўжо заканчваюць  нарыхтоўку травяністых кармоў - другога, а месцамі і трэцяга ўкосу. Яны складаюць рацыён буйнарагатых жывёл. Каб захаваць зялёныя кармы свежымі на працягу ўсяго года, аграрыі выкарыстоўваюць і найноўшыя тэхналогіі. Кансервуюць скошаную траву ў вялізныя поліэтыленавыя рукавы. Такая тэхналогія дазваляе знізіць страты да нуля.

Разам з тым, у Смалявіцкім раёне актыўна ўбіраюць збожжа з палёў. Абмалочана чвэрць пасяўных плошчаў. Сёлета ураджайнасць тут павялічылася амаль на 20% працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.

Усяго ж аграрыі Мінскай вобласці плануюць сёлета намалаціць 1 мільён 700 збожжа. Сабраць увесь ураджай трэба да сярэдзіны жніўня.