У Слуцкім раёне рыхтуецца да адкрыцця кацельня на фрэзерным торфе

4 ноября 2014

У Слуцкім раёне рыхтуецца да адкрыцця першая ў Беларусі кацельня на фрэзерным торфе - адным з самых танных відаў паліва. Праект беларускіх спецыялістаў максімальна аўтаматызаваны. Выкарыстанне мясцовага віду паліва дазволіць круглы год забяспечыць пасёлак з насельніцтвам да тысячы чалавек цеплавой энергіяй і гарачай вадой. Пры гэтым у параўнанні з кацельняй на мазуце ўстаноўка на торфе значна больш эканомная.

Адзначым, сёння Беларусь на 4-м месцы ў свеце па запасах торфу. Укараненне такіх крыніц цеплазабеспячэння ва ўсіх рэгіёнах дазволіць шмат у чым адмовіцца ад імпартнага паліва.