У наступным годзе ў Мінску кожная пятая новабудоўля будзе арэнднай

25 сентября 2014
Пра планы будаўніцтва расказалі сёння на тэматычнай канферэнцыі. Сёлета ў сталіцы плануюць пабудаваць 102 тысячы квадратных метраў дзяржаўнага арэнднага жылля, задача на 2015-ы - падвоіць аб'ёмы. Пры ўстойлівым фінансаванні да 2016 года ў Беларусі пабудуюць ужо мільён квадратных метраў арэнднага жылля, якое будзе выдзяляцца тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Зрэшты, трэцяя частка гадавога плана выкананая. Першыя арэндныя дамы былі пабудаваныя ў Беларусі летась. На сёння ўзведзена больш як 3 тысячы арэндных кватэр.