У Скідзелі адкрылася беларуска-індыйскае фармацэўтычнае прадпрыемства

7 марта 2019

Найноўшыя прэпараты для лячэння СНІДу і сухотаў будуць вырабляць у Беларусі. Сёння ў Скідзелі адкрылася беларуска-індыйскае фармацэўтычнае прадпрыемства. Інвестыцыйны праект ацэньваецца ў тры з паловай мільёны долараў. Вытворчасць размясцілася на базе дзеючага завода "Белмедпрэпараты" ў Гродне. На прадпрыемстве створана 70 новых рабочых месцаў. Пасля выхаду на праектную магутнасць плануецца вырабляць да шасці мільёнаў таблетак і больш за тры мільёны капсул за год. Да 50 % прадукцыі будзе рэалізоўвацца на ўнутраным рынку, астатняя пастаўляцца на экспарт.

Запуск прадпрыемства ў Скідзелі - гэта толькі пачатак супрацоўніцтва з індыйскімі кампаніямі. Ужо да канца года тут плануюць падпісаць яшчэ адну інвестыцыйную дамову коштам звыш паўтара мільёна долараў. Ёю прадугледжваецца арганізацыя вытворчасці па выпуску фармацэўтычных субстанцый, якія змогуць выкарыстоўвацца і іншымі аналагічнымі прадпрыемствамі ў краіне.