У Сібіры пачынаюцца дні Беларусі

20 октября 2014

За 5 дзён наша краіна прэзентуе свае магчымасці ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, хіміі, нафтахіміі і будаўніцтве. Пройдзе форум з удзелам дэлегацый на чале з губернатарамі ўсіх 12 сібірскіх рэгіёнаў. Плануецца падпісанне праграмных дакументаў аб пэўных сферах і механізмах супрацоўніцтва. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць Прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч.


Наша краіна актыўна супрацоўнічае з расійскімі рэгіёнамі. На мінулым тыдні Мінск наведаў губернатар Свярдлоўскай вобласці. З пачатку года гэта ўжо пятая дэлегацыя расійскіх губернатараў у нашу краіну. Падчас сустрэч на вышэйшым узроўні бакі дамовіліся пра сумесныя праекты ў галінах энергетыкі, машынабудавання, станкабудавання, навукі, сельскай гаспадаркі і вырабу прадуктаў харчавання.