У Шчучынскім раёне вырошчваюць клубніцы практычна круглы год

4 сентября 2019

300 тон клубніц за сезон. У Шчучынскім раёне дзякуючы інвестыцыям, удалося стварыць унікальнае прадпрыемства па вырошчванні садовай суніцы. Вытворчасць замкнёнага цыкла - у цяпліцах, дзякуючы чаму ўраджай атрымліваецца збіраць амаль круглы год. За аснову ўзятая галандская тэхналогія, калі кусты растуць у спецыяльных ёмістасцях, падвешаных над зямлёй.

Тэрэса Сямашка, дырэктар прадпрыемства па вырошчванні клубніц: "Зараз мы займаемся зборам ягад клубніц. На гэты момант у нас сабрана ўжо 250 тон. У асноўным мы яе адпраўляем за мяжу. Што датычыцца расады, то мы сёлета прадалі каля 6 мільёнаў раслін. Таксама асноўны спажывец у нас Расія".

Сёння ў прадпрыемства больш як 400 гектараў зямлі, створана парадку 100 новых працоўных месцаў.