У Шчучыне адкрылі завод па перапрацоўцы малочнай сыроваткі

19 сентября 2016

Завод, здольны цалкам закрыць унутраную патрэбнасць беларускага рынку ў перапрацаванай малочнай сыроватцы, адкрылі ў Шчучыне. Унікальная не толькі ў Беларусі, але і ў Еўразійскай эканамічнай прасторы вытворчасць здольна выпускаць больш за 27 000 тон гатовай прадукцыі за год. Як адзначаюць эксперты, сфера выкарыстання перапрацаванай малочнай сыроваткі неверагодна глабальная - ад харчовай і сельскагаспадарчай галін да парфумернай прамысловасці.

Уладзімір Фёдараў, дырэктар завода па перапрацоўцы сыроваткі і вырабе сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату: 

"Інавацыйны прадукт, унікальны на тэрыторыі СНД - гэта мікрапартыкуляцыйны канцэнтрат сыроватачных бялкоў. Гэта канцэнтраваны бялок сыроватачны, разбіты да малекулы тлушчу, і гэты прадукт выкарыстоўвацца будзе ў прадуктах спартыўнага харчавання і таксама ў нізкакаларыйных прадуктах малочнай галіны".

Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама: 

"Уся прадукцыя, безумоўна, мы зацікаўленыя ў тым, каб яна атрымала глыбокую перапрацоўку - была вялікая дададзеная вартасць. Не прадаваць проста малако як прадукт, які ўтворыцца ў выніку вытворчасці сыроватачных, а далей на перапрацаваны".

Нараўне з імпартазамяшчальнай бізнес-мадэллю вытворчасць арыентавана і на экспарт. Патэнцыяльныя рынкі - Расія і Кітай.