У Паўночнай сталіцы Расіі адбыўся Савет кіраўнікоў урадаў краін СНД пад старшынствам Беларусі.

20 ноября 2013

Урадавая дэлегацыя Беларусі сёння ў Піцеры агучыла пазіцыю нашага боку наконт патэнцыялу інтэграцый на постсавецкай прасторы - яго трэба выкарыстоўваць больш эфектыўна. У Паўночнай сталіцы Расіі адбыўся Савет кіраўнікоў урадаў краін СНД пад старшынствам Беларусі. Галоўнай тэмай стала эканоміка, у прыватнасці, рэалізацыя дагавора аб зоне свабоднага гандлю.



З горада на Няве - наш аглядальнік Алеся Высоцкая.


Для Беларусі Садружнасць застаецца найважнейшай рэгіянальнай арганізацыяй са значным патэнцыялам супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, інвестыцый, навукі.


Гэта пацвердзіў год нашага старшынства ў СНД, ключавой падзеяй якога стаў саміт кіраўнікоў дзяржаў у Мінску. Палітычныя лідары пацвердзілі - краіны гатовыя знаходзіць кампрамісы і працаваць без выняццяў.


Сёння ў Санкт-Пецярбургу прэм'еры краін СНД сустрэліся, каб абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва і задачы, якія паставілі перад імі кіраўнікі дзяржаў. На парадку дня больш за 20 пытанняў. Ключавая тэма - эканоміка.


Размова, у прыватнасці, аб рэалізацыі дагавора аб зоне свабоднага гандлю. Беларусь выступае за максімальную ліквідацыю ўсіх гандлёвых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, далучэнне да дагавора ўсіх краін СНД, а таксама Грузіі.


Беларусь ініцыявала таксама працу па праекце дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Распрацоўваюцца дакументы аб паэтапнай адмене экспартных мыт.


Краіны значна прасунуліся ў фарміраванні адзінага аграрнага рынку, прасоўванні зялёных тэхналогій. Праекты, прапанаваныя Беларуссю па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, леглі ў канцэпцыю.


Меркаванне экспертаў свету - справіцца з наступствамі крызісу дапаможа толькі глыбокая інтэграцыя. Па гэтым шляху і ідуць сёння краіны СНД. Беларускі бок выступае за больш эфектыўнае выкарыстанне гэтага патэнцыялу, выхад на стварэнне сумесных вытворчасцяў і карпарацый.


Садружнасць Незалежных Дзяржаў -- заўсёды была выдатнай пляцоўкай для перамоў і ў двухбаковым фармаце. І сёння аспекты эканамічнага партнёрства Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў з калегамі з Арменіі і Расіі. Наступны раз кіраўнікі ўрадаў сустрэнуцца ў Кіеве ў маі будучага года.