У Сенненскім раёне запусцілі геліяэнергетычную ўстаноўку

1 июля 2020
У Сенненскім раёне запусцілі геліяэнергетычную ўстаноўку. Гэта адзін з падарункаў, які атрымаў паўночны рэгіён да Дня Незалежнасці. Электрычная энергія будзе выпрацоўвацца за кошт натуральнага сонечнага выпраменьвання і паступаць у сетку. Яе хопіць, каб забяспечыць электрычнасцю парадку 900 кватэр Віцебскай вобласці. На плошчы 3 гектары ўсталявана больш за 4 000 спецыяльных фотамодуляў. Гэта першая ў рэгіёне сонечная электрастанцыя такога маштабу.