У Саранску можа з'явіцца сумесная беларуска-мардоўская зборачная вытворчасць грузавой тэхнікі

14 марта 2014

Такая прапанова прагучала напярэдадні падчас візіту ў Мінск дэлегацыі гэтага расійскага рэгіёну. Самаразгрузныя цягачы і камунальныя машыны плануюць збіраць на заводзе аўтасамазвалаў. На перамовах у Прэзідэнта Беларусі кіраўнік Мардовіі заявіў, што мадэль вядзення сельскай гаспадаркі ў Мардовіі капіруе беларускі сцэнарый. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Уладзіміру Волкаву пераняць вопыт гадавання жывёлы, будаўніцтва сховішчаў для агародніны і заводаў па перапрацоўцы малака. Тавараабаротам Беларусі і Мардовія пакуль пахваліцца не могуць. Летась бакі нагандлявалі толькі на 50 мільёнаў долараў. Але зараз для выпуску канкурэнтаздольнага беларуска-расійскага прадукта задзейнічаюць не толькі вытворчы, але і навукова-тэхналагічны патэнцыял. І тут стаўка на агра-прамысловы комплекс, будаўнічую і інавацыйную галіны.


Сёння візіт дэлегацыі з Мардовіі прадоўжыцца. Госці наведаюць Мінскі маторны завод і найбуйнейшы ў СНД завод па вытворчасці дарожнай тэхнікі. Таксама пройдзе і першае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Мардовіі.