У Санкт-Пецярбургу адкрыўся форум МАГАТЭ

27 июня 2013

У Санкт-Пецярбургу адкрыўся самы значны ў сусветнай ядзернай індустрыі форум МАГАТЭ. Удзельнічаюць больш за тысячу экспертаў атамнай энергетыкі больш як з 80 краін. Беларусь на форуме прадставіць Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Ён выступіць з дакладам аб сітуацыі ў атамным сектары краіны. Як заявіў намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Рагозін, Расія прапаноўвае сваім партнёрам атамныя тэхналогіі, правераныя шматгадовым вопытам эксплуатацыі.


Міжнародны форум падоўжыцца тры дні. За гэты час падпішуць некалькі дзясяткаў буйных кантрактаў. У тым ліку на пастаўку для Беларускай АЭС ахаладжальных труб чэшскай кампаніі.