У Санкт-Пецярбургу можа з'явіцца беларускі квартал

14 апреля 2014

Аб гэтым напярэдадні дамовіліся бакі на адной з найбуйнейшых будаўнічых выстаў Інтэрбудэкспа. Цэлы комплекс будынкаў, у тым ліку і інфраструктуры, будзе разлічаны на некалькі тысяч жыхароў. Паводле слоў міністра архітэктуры і будаўніцтва, дэталі перспектыўнага праекта стануць вядомыя ўжо хутка. Міжнародны будаўнічы форум Інтэрбудэкспа - гэта адна з самых аўтарытэтных пляцовак для развіцця дзелавых сувязяў у паўночна-заходнім рэгіёне Расіі. Сёлета на 18 тысячах квадратных метраў свае навінкі прадставілі больш чым 500 кампаній.