У Рэчыцкім раёне з'явіцца новы свінакомплекс

2 ноября 2014

Новыя рабочыя месцы і рэнтабельнасць 30%. У Рэчыцкім раёне ўжо праз год з'явіцца новы свінакомплекс на 24 тысячы галоў. Канцэрн Белнафтахім збіраецца інвеставаць у праект 18 мільёнаў еўра.

Вольга Халадовіч ведае, якім будзе новы комплекс. Аграгарадок Холмеч без іроніі называюць узорна-паказальным. А нефармальна - аграрнай сталіцай Рэчыцкага раёна. Тут вырабляюць малочную і мясную прадукцыю, вырошчваюць збожжавыя культуры, агародніну. А ў найбліжэйшы час хочуць асвоіць новы від дзейнасці.

Гэта зараз тут проста поле. А праз год будзе сучасны свінакомплекс на 24 тысячы галоў. Кошт праекта - 18 мільёнаў еўра. Інвестыцыі - ад канцэрна Белнафтахім, выкананне - ад мясцовых аграрыяў. Капсулу з пажаданнем для нашчадкаў закладваюць разам. Будучы свінакомплекс пакуль можна ўбачыць толькі на паперы. Стаўку вырашылі зрабіць на самыя лепшыя дасягненні ў галіне.

Яўген Подгорны, намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі: Праект будзе дзейсным, мы настроены на кароткія тэрміны будаўніцтва, на самыя перадавыя тэхналогіі. Спадзяюся, што ў працэсе эксплуатацыі гэтага комплексу мы выйдзем на перадавыя паказчыкі па прыросце, па адкорме і па эфектыўнасці бізнесу.

Холмеч для будаўніцтва выбралі невыпадкова. Тут ужо даўно ўкараняюць сучасныя тэхналогіі. Корм жывёлам раздаюць робаты, а разумныя шторы ў залежнасці ад тэмпературы і хуткасці ветру самі згортваюцца або разгортваюцца. Як вынік - малако тут атрымліваюць толькі экстра-класа.

Будаўніцтва свінакомплексу забяспечыць агракамбінату прыкладна 100 новых рабочых месцаў. Свініну тут збіраюцца не толькі вырабляць, але і перапрацоўваць.