На БелАЭС адбылася загрузка ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока. Такім чынам пакладзены пачатак важнаму этапу праекта - фізічнаму пуску. Пасля гэтага пачнуцца работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем неабходных выпрабаванняў. Далей блок будуць рыхтаваць да энергетычнага пуску, яго ўключэння ў энергасістэму краіны і доследна-прамысловай эксплуатацыі.
Дзень энергетыка
Падзея супала з прафесійным святам - Днём энергетыка. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні работнікам і ветэранам галіны.













