У рамках выставы MILEX-2019 праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя

17 мая 2019

У гэтыя хвіліны ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках выставы MILEX-2019 праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя. Абмяркоўваюцца ваенна-тэхнічныя праблемы, пытанні абароны і бяспекі, тэхналогіі дваістага прымянення. Таксама на форуме дэманструюцца інавацыйныя распрацоўкі ваеннага профілю - экзашкілет, турнікет для спынення ўнутранага крывацёку і перасовачныя штабы кіравання войскамі. Упершыню на выставе праходзіць і абмеркаванне новых падыходаў у стварэнні і прымяненні рабатызаваных сістэм, штучнага інтэлекту, развіццё ваеннай медыцыны і фармакалогіі.