У рамках Белагра адкрылася выстава Белферма

6 июня 2013
Інавацыі ў самай брэндавай галіне АПК - жывёлагадоўлі - сёння прэзенуюць на аграпрамысловым тыдні. Упершыню ў рамках міжнароднай сустрэчы аграрыяў адкрылася выстава Белферма. Зараз у жывёлагадоўлі ствараюцца толькі сучасныя комплексы і выводзяцца новыя пароды кароў. Дарэчы, лепшую з іх у гэтыя хвіліны вызначаюць на поле гаспадаркі Гастэлаўскае. Амаль дзве траціны ад экспарту харчавання ў Беларусі прыносіць менавіта малако. Сёння гасцям паказалі навінкі генетыкі, тэхналогіі і інавацыі ў жывёлагадоўлі. З распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў азнаёмілі і прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Акадэмія навук адкрыла цэлы інавацыйны падворак з майстар-класамі.