У ПВТ абмеркавалі Дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі"

1 февраля 2018

Сёння Парк высокіх тэхналогій стаў маштабнай пляцоўкай для абмеркавання прававых аспектаў Дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу пры ўдзеле Генпракуратуры, шэрагу сілавых ведамстваў, Нацбанка, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, IT-супольнасці і савета па развіцці прадпрымальніцтва. Бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях абароны аўтарскіх правоў у сферы камп’ютарных праграм, прыцягнення беларускіх IT-спецыялістаў для процідзеяння хакерскім атакам, стварэння сучасных айчынных сістэм крыптаграфічнай абароны, а таксама выпрацоўкі адзіных падыходаў, закліканых засцерагчы беларускіх грамадзян ад махлярства ў крыптасферы.

Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парка высокіх тэхналогій: "Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Генеральнай пракуратуры, прадстаўнікам сілавых ведамстваў за магчымасць такога прамога шчырага і вельмі змястоўнага дыялогу. Насамрэч гэта вельмі важна. Чаму? Мы ж выдатна разумеем, што любы самы лепшы закон, самы лепшы дэкрэт можна звесці на нішто практыкай прымянення. Сённяшнія абмеркаванні паказалі, што і IT-супольнасць, і праваахоўнікі адзіныя ў галоўным - правапрымяняльная практыка павінна адпавядаць не толькі літары, але і духу прэзідэнцкага дэкрэта аб лічбавай эканоміцы. Гэта, бадай, адзін з ключавых

залогаў поспеху рэалізацыі гэтага прарыўнога дакумента".

Па выніках круглага стала прынята рашэнне стварыць экспертную рабочую групу, дзейнасць якой будзе накіраваная на забеспячэнне законнай, эфектыўнай і празрыстай працы суб'ектаў IT-бізнесу і бяспекі грамадзян у новых прававых умовах.