У Пухавіцкім раёне адкрылі торфабрыкетны завод "Сяргеевіцкае"

22 декабря 2021

Пра ўклад у энергетычную бяспеку краіны. Выкарыстанне торфу ў энергасістэме Беларусі дазваляе штогод замяшчаць амаль паўмільярда кубаметраў прыроднага газу. Гэта заявілі на адкрыцці торфабрыкетнага завода "Сяргеевіцкае". Ён знаходзіцца ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна. Прадпрыемства з больш чым паўвекавой гісторыяй здабыло другую маладосць пасля маштабнай мадэрнізацыі. За год тут вырабляюць 80 тысяч тон торфабрыкетаў. У асноўным іх выкарыстоўваюць энергетыкі цэментных заводаў і, вядома, насельніцтва для ацяплення дамоў. Дарэчы, цеплатворная здольнасць брыкетаў у тры разы вышэйшая, чым у дроў. Усяго ў нашай краіне працуюць 19 торфапрадпрыемстваў, якія мадэрнізуюць.

За найбліжэйшыя гады ў Мінскай вобласці будзе створана яшчэ адна торфавытворчасць. Гэта новы цэх у Крупскім раёне па прэсаванні торфу, які дазволіць пашырыць асартымент прадукцыі, у тым ліку і на экспарт.