Летась тавараабарот Беларусі і М'янмы склаў 2,3 млн долараў

3 ноября 2014

Беларусь падзеліцца вопытам з калегамі з М'янмы ў падрыхтоўцы будучых вайскоўцаў - аб гэтым сёння гаварылі ў Мінску на сустрэчы Прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам. Абмяркоўвалі і іншыя кірункі супрацоўніцтва дзвюх краін. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, Беларусь прапаноўвае М'янме эксклюзіўныя варыянты гандлёва-прамысловага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, наша краіна гатовая стварыць на тэрыторыі М'янмы вытворчасці сельскагаспадарчага і фармацэўтычнага профіляў.

Што датычыцца гандлю, то наша краіна гатовая падаць экспартныя крэдыты на асобныя тавары айчыннай вытворчасці. Дарэчы, летась тавараабарот Беларусі і М'янмы склаў 2,3 млн долараў, з іх на долю беларускага экспарту прыпала 2,1 млн долараў.