Ва ўрадзе падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за першае паўгоддзе 2013 года

14 июня 2013

Лейтматыў - выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы аб разгрузцы складскіх запасаў. Асаблівую ўвагу прэм'ер-міністр надаў пытанням эфектыўнасці працы дзяржорганаў па рашэнні найважнейшых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні мэтавых паказчыкаў, у прыватнасці, па росце ВУП. На год прырост эканомікі запланаваны на 8,5%. Пакуль жа лічбы далёкія ад тых, што прагназуюцца. За першыя пяць месяцаў рост ВУП склаў крыху больш за 1%.