Экспарт тавараў і паслуг павінен прырасці да канца першага паўгоддзя. Такія арыенціры абазначылі сёння на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця. За чатыры месяцы выканана шэсць з сямі найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Адстае толькі экспартны паказчык. Знізіліся аб'ёмы паставак прадуктаў нафтаперапрацоўкі, грузавых аўтамабіляў, машын для ўборкі сельгаскультур, электрычных трансфарматараў. Але ёсць істотны прырост па экспарце паслуг: плюс 30 % толькі ў IT-сферы.
Кантроль забяспечаць і за рэалізацыяй стратэгічных інвестыцыйных праектаў. Дынаміка станоўчая, але пакуль не дацягвае да прагнозных паказчыкаў. У цэлым ВУП Беларусі за чатыры месяцы года вырас амаль на 1,5 %. Узровень інфляцыі ўтрымліваецца ў межах запланаваных значэнняў, забяспечана станоўчае сальда знешняга гандлю. Павялічыліся золатавалютныя рэзервы. На 1 мая яны склалі больш чым 7,5 мільярда долараў.
Ва ўразе падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця
22 Мая 2019