Пра гэта паведамілі сёння ў Мінску прадстаўнікі МНС. На забруджаных тэрыторыях зараз пражывае больш як мільён чалавек. Для іх ствараюцца сацыяльна-бытавыя і эканамічныя ўмовы. У праекце новай дзяржпраграмы на наступную пяцігодку па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС істотную суму сродкаў накіруюць на развіццё інфраструктуры ў гэтым раёне.
Мікалай Цыбулька, намеснік начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС: "Ад 40 да 46 працэнтаў займае блок сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых тэрыторый, на радыяцыйную абарону дзесьці накіроўваецца каля 15 працэнтаў ад аб'ёму сродкаў па дзяржаўнай праграме, і астатнія на сацыяльную абарону насельніцтва".
За апошнія гады ўведзена ў карыстанне амаль сямнаццаць з паловай гектараў зямлі. Гэта ўчасткі, якія па ўзроўні радыёактыўнага забруджвання прыдатныя для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы. У зонах адчужэння і адсялення працягваюцца работы па прадухіленні пераносу радыёнуклідаў у іншыя раёны, ідуць супрацьпажарныя мерапрыемствы і навуковыя даследаванні.













