У пастаўках беларускага бярозавага соку зацікаўлены Пекін

3 ноября 2018

Адміністрацыя раёна Чааян у гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску. Першы пункт праграмы - навЕдванне Першамайскага раёна сталіцы і яго прадпрыемстваў. Гасцям з Паднябеснай прадэманстравАлі вытворчасць бярозавага соку і мінеральнай вады. Міністр раёна Чааян выказаў зацікаўленасць ў налАджванні прамых паставак карыснага напітку.

У Пекінскім раёне Чааян пражываюць 4 мільёны чалавек. Менавіта там знаходзіцца дзелавы цэнтр Пекіна. Чааян і мінскі Першамайскі - раёны-пабрацімы. Нядаўна дэлегацыя з нашага боку таксама наведвала сталіцу Кітая.