У пленарным пасяджэнні на Форуме рэгіёнаў возьмуць удзел прэзідэнты Беларусі і Украіны

26 октября 2018

Гэтую сустрэчу яе ўдзельнікі ўжо па праве называюць гістарычнай. У Гомелі ўпершыню праходзіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У першы дзень заклалі аснову будучых дамоўленасцяў. Адбыліся перамовы савета дзелавога супрацоўніцтва, а таксама рабочай групы па павелічэнні ўзаемнай прысутнасці сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі. А сёння абмеркаванне будзе весціся на самым высокім узроўні. У пленарным пасяджэнні возьмуць удзел прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка.

За работай форуму ў Гомелі сочаць нашы карэспандэнты. І на сувязі са студыяй Вольга Анішчанка (прамое ўключэнне).

Сёння гэтая пляцоўка (а гэта абласны грамадска-культурны цэнтр Гомеля) стане ключавой для сустрэч бізнесу, буйных прамыслоўцаў, кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі і Украіны. На форуме гэта галоўны дзень. Яго адкрые пленарнае пасяджэнне літаральна праз гадзіну. Абяцаюць узровень віцэ-прэм'ераў, а пасля чакаецца, што гэтая зала сустрэне і кіраўнікоў нашых дзяржаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя