У планах беларускай мясной прадукцыі павелічэнне экспарту да млрд $

28 марта 2021
Беларусь у няпростых рэаліях сённяшняга дня, калі істотныя карэктывы ўнесла пандэмія коронавируса, надае асаблівую ўвагу гарантаванню харчовай бяспекі. Сёння ў тэрміновай харчовай дапамозе маюць патрэбу 20 краін свету,  у адваротным выпадку ім пагражае поўнамаштабны голад - папярэджваюць у ААН. 

Беларусь жа па выніках мінулага года змагла нарасціць экспарт мяса амаль на 5 працэнтаў. Зарабілі амаль 973 мільёны долараў. У планах на гэты год  - павялічыць продажы да 1 мільярда. 

Беларускую мясную прадукцыю ведаюць у 24 краінах свету. Асвоілі таксама і новыя рынкі: гэта Гвінея, Сінгапур, Малайзія, Афганістан і Ліван. 

Галоўны спажывец - Расія - суседзям накіроўваецца 60 % экспарту, таксама  Казахстан - 12,5 % і 12 % Кітай 

Больш за ўсё папулярнасцю за мяжой карыстаецца мяса птушкі, летась паставілі амаль 194 тысячы тон. Таксама ялавічына - каля 149 тысячы тон і гатовыя мясныя і каўбасныя вырабы - 57 тысяч.  

Аб тэндэнцыях у мясной індустрыі расказвае Аліна Лапо.