У першыя суткі працы сістэмы BELTOLL зафіксаваныя 22 тысячы карыстальнікаў платных дарог

1 августа 2013

Сёння апоўначы пачаў працу абсалютна новы прынцып перамяшчэння па Беларусі. Да гэтага моманту каля 50 тысяч бартавых прыстасаванняў для бескантактнай аплаты паслугі набылі грузаперавозчыкі і замежныя карыстальнікі. У гэты ж час затрыманыя 340 парушальнікаў, якія не захацелі скарыстацца паслугамі. Паводле адзнак спецыялістаў, сістэма BELTOLL ужо змагла зарабіць каля 600 мільёнаў рублёў.


Нагадаем, новая сістэма аплаты тычыцца іншаземцаў, а таксама грузавікоў і аўтобусаў масай больш за тры з паловай тоны Плата не спаганяецца з легкавога транспарту краін мытнай тройкі. Увогуле сістэма BELTOLL закранула 815 кіламетраў беларускіх дарог. Для легкавых гасцей з-за мяжы кошт аднаго кіламетра - чатыры сотыя еўра, для аўтацягнікоў незалежна ад рэгістрацыі - максімум 12 сотых. Набыць прыборы для аплаты праезду можна ў сэрвісных цэнтрах, на трасах, і ў прыгранічных раёнах.